16 лютага «Спеўны сход» заспявае «Народны альбом» разам з Вольскім

Тэлеканал «Белсат» запрашае на «Спеўны сход»: спяваць будзем пад акампанемент жывых інструментаў і з самімі стваральнікамі НА Лявонам Вольскім і Міхалам Анемпадыставым!

Вядучы: Сяржук Доўгушаў.

Адбудзецца таксама прэзентацыя DVD+CD канцэрту «Народны Альбом. 20 год» у Беластоцкай оперы!

Пачатак: 19:00, 16-га лютага, Галерэя TUT.BY (праспект Дзяржынскага 57)

Нагадваем, канцэрт «Народнага альбома» адбудзецца 24 лютага ў мінскім «Прайм холе». Квіткі можна набыць у «Тэатральнай касе» на Калініна,5 ды па спасылцы ticketpro.by.

Квіткоў засталося мала. Паспяшайцеся!

Добавить комментарий

Войти с помощью: