«Народны Альбом» вяртаецца ў Мінск: спяваць і танчыць будуць усе!

Сёлета музычны праект пра жыццё заходнебеларускага мястэчка ў 1920-1930-х мінулага стагоддзя адзначае 20-годдзе.

Канцэрт-мюзікл культавага праекту ўпершыню за 10 год пройдзе ў Беларусі. 

24 лютага на сцэну «PRIME HАLL» выйдуць вядомыя беларускія музыкі.  Песні з «Народнага альбому» сталі сапраўднымі хітамі: «Простыя словы», «Край ты, мой край», «Кантрабандыст», «Паляўнічы, ты мой, паляўнічы», трылогія пра Казіка і Юзіка…

У верасні ў Беластоку (Польшча) адбыўся музычны спектакль з нагоды 20-годдзя «Народнага альбому»: поўная зала Падляскай оперы, на канцэрт прыехала багата беларусаў, «Простыя словы» выконвалі на біс двойчы.

Рэпартаж з канцэрта ў Беластоку: 

У Навагоднюю ноч запіс гэтага канцэрту выйдзе ў эфіры тэлеканалу «Белсат». Гледачы таксама змогуць пабачыць дакументальны фільм пра тое, як ствараўся «Народны альбом».

Аўтар вершаў мюзікла  – Міхал Анемпадыстаў.

Галоўны медыйны партнёр — тэлеканал «Белсат».

Канцэрт-падзея пачнецца а 20-й гадзіне ў мінскім «PRIME HАLL» (Мінск  пр. Пераможцаў, 65).

Квіткі:

Танцпляц – 35 BYN

Месцы за столікамі і на сектарах – ад 20 BYN

Без камісіі ў «Тэатральна-канцэртнай касе»: вул. Калініна, 5 з панядзелка па пятніцу з 10 да 19. 

Набыць электронны квіток ticketpro.by можна ў любой кропцы Беларусі па спасылцы.

Інфалінія: +375 33 6555596; +375 17 395 05 65

naralb

Арганізатар: Прыватнае прадпрыемства «Шаблі». УНП 691354748. Дзярж.пасв. № 1585 ад 25.11.2016.

Добавить комментарий

Войти с помощью: