Развітваемся з летам у "Шаблі" разам са Змітром Вайцюшкевічам! 

26 жніўня (пятніца) хутар «Шаблі» запрашае ўсіх аматараў агратурызму правесці апошнія выходныя лета ў кампаніі з рамантычным Змітром Вайцюшкевічам.

Пачатак мерапрыемства а 21 гадзіне. Прыехаць можна раней, а з’ехаць у нядзелю ўдзень.

У праграме: адпачынак на прыродзе, танцы, спевы ля вогнішча, рыбалка (бярыце з сабой вуды), экскурсія па краявідах Малога і Вялікага Запруддзя, а таксама Лоску.

Паркінг, вада, дровы для вогнішчаў, вольнае паветра і добры адпачынак — традыцыйна бясплатна!

Бярыце добры настрой, намёты, ровары, сяброў і хатніх жывёлаў!

ЯК ПАТРАПІЦЬ НА ЎІК-ЭНД?

Кошт наведвання аграсядзібы ў гэтыя дні складае 20 рублёў з дарослага, дзеці да 12 бясплатна.

Заключыць дамову аб аказанні агратурыстычных паслуг (патрэбны пашпарт!) і ўнесці аплату, можна ў мінскім офісе хутара па адрасе ул. Калініна, 5 «Тэатральная каса».

Заключыць дамову можна будзе і на месцы.

Колькасць месцаў абмежаваная!

Даведкі: +375 33 6555596, +37529 6338993

Добавить комментарий

Войти с помощью: